Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цюленіна, ✂, ж.

Мяса цюленя як ежа.

цюлень, ✂, м.

  1. Марская ластаногая млекакормячая жывёліна.

  2. перан. Пра непаваротлівага, нязграбнага чалавека (разм., жарт.).

|| прым. цюленевы, ✂.

  • Цюленевыя боты.
  • Ц. тлушч.

цюленяня, ✂ і цюленянё, ✂, н.

Дзіцяня цюленя.

цюль, ✂, м.

Тонкая лёгкая сятчастая тканіна.

|| прым. цюлевы, ✂.

  • Цюлевыя фіранкі.

цюлька, ✂, ж.

Дробная марская прамысловая рыбка сямейства селядцовых.

цюльпан, ✂, м.

Цыбульная шматгадовая дэкаратыўная расліна сямейства лілейных з буйнымі, у форме калпачкоў, кветкамі.

|| прым. цюльпанавы, ✂.

цюркалогія, ✂, ж.

Галіна мовазнаўства, якая вывучае цюркскія мовы, літаратуру і гісторыю.

|| прым. цюркалагічны, ✂.

цюркі, ✂, м.

Вялікая група роднасных па мове народаў, да якіх адносяцца татары, азербайджанцы, туркмены, якуты, каракалпакі, туркі і інш.

|| прым. цюркскі, ✂.

цюркізм, ✂, м.

Слова або моўны зварот, запазычаны з адной з цюркскіх моў.

цюрколаг, ✂, м.

Спецыяліст па цюркалогіі.