Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

хмурны, ✂ і хмуры, ✂.

  1. Пахмурны, воблачны (пра неба, пагоду і пад.).

    • Х. дзень.
    • Хмурная пара года.
  2. перан. Сумны, пануры.

    • Гаспадар сядзеў х.
    • Х. настрой.

|| наз. хмурнасць, ✂.

хмурыцца, ✂; незак.

  1. Зацягвацца хмарамі, станавіцца хмурым.

    • Неба х.
    • Х. на дождж (безас.).
  2. перан. Станавіцца хмурным, насуплівацца.

    • Твар х.

хмурыць, ✂; незак.

Панура або задумліва моршчыць, насупліваць (лоб, бровы).

хмызняк, ✂ і хмыз, ✂, м.

Кусты, зараснік.

  • Каля рэчкі быў густы х.

|| прым. хмызняковы, ✂.

хмыкаць, ✂; незак. (разм.).

Вымаўляць «хм» або «гм», выказваючы здзіўленне, іронію, сумненне, злосць.

  • Чаго ты хмыкаеш?

|| аднакр. хмыкнуць, ✂.

|| наз. хмыканне, ✂.

хмыліцца, ✂; незак.

  1. Злосна ўхмыляцца.

  2. Прыціскаць вушы да галавы (пра каня).

    • Конь хмыліцца, можа ўбрыкнуць.

|| зак. ухмыліцца, ✂.

хмялець, ✂; незак.

Станавіцца п’яным, п’янець.

|| зак. захмялець, ✂.