Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

хваля, , ж.

  1. Вадзяны вал, які ўтвараецца ад гайдання паверхні вады.

    • Хвалі залівалі бераг мора.
  2. Хістальны рух у фізічным асяроддзі, а таксама распаўсюджанне гэтага руху.

    • Электрамагнітныя хвалі.
    • Гукавая х.
  3. перан., чаго. Пра масу, плынь чаго-н., што рухаецца адно за адным з пэўнымі інтэрваламі, перапынкамі.

  4. перан. Узмоцнены рух, праяўленне чаго-н.

    • Х. дэманстрацый.
    • Х. мітынгаў.

|| прым. хвалевы, .

хваля... (а таксама хвале...).

Першая частка складаных слоў, якая адпавядае па знач. слову хваля і пішацца, калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. хвалярэз, хвалямер.

хваляванне, , н.

  1. Рух хваль па вадзяной паверхні.

    • Х. мора.
  2. перан. Нервовая ўзбуджанасць, выкліканая адчуваннем трывогі, радасці і пад.

    • Х. доўга не пакідала жанчыну.
  3. звычайна мн., перан. Масавае выказванне незадаволення, пратэсту супраць чаго-н.

    • Х. незадаволеных.

хвалявацца, ; незак.

  1. Быць у хваляванні (у 1 знач.).

    • Мора хвалюецца.
  2. перан. Перажываць хваляванне (у 2 знач.), знаходзіцца ў трывожным стане.

    • Х. перад экзаменамі.
  3. перан. Выказваць пратэст супраць чаго-н., масавую незадаволенасць чым-н.

    • Натоўп хваляваўся.

|| зак. усхвалявацца, .

хваляваць, ; незак.

  1. Выклікаць хваляванне (у 1 знач.).

    • Моцны вецер хваляваў мора.
  2. перан. Прыводзіць у хваляванне (у 2 знач.).

    • Яго хваляваў лёс дзяцей.
  3. перан. Падбухторваць, схіляць да хваляванняў (да 3 знач.; уст.).

    • Х. народ.

|| зак. усхваляваць, .

хвалявод, , м.

Устройства ў выглядзе канала, трубы і пад. для распаўсюджвання тых ці іншых хваль (гукавых, электрамагнітных, радыёхваль і інш.).

|| прым. хваляводны, .

хвалялом, , м.

Гідратэхнічнае збудаванне (дамба і пад.) для загароджвання рэйда, гавані, падыходу да марскога канала, берагавых участкаў ад дзеяння хваль.

|| прым. хваляломны, .

хвалямер, , м.

  1. У радыётэхніцы: прыбор для вымярэння даўжыні электрамагнітных хваль або частаты электрамагнітных ваганняў.

  2. У марской справе: прыбор для вызначэння вышыні, даўжыні і перыяду, а таксама хуткасці і напрамку распаўсюджання марскіх хваль.

|| прым. хвалямерны, .

хвалярэз, , м.

Тое, што і хвалялом.

|| прым. хвалярэзны, .

хваравіты, .

  1. Які часта хварэе, схільны да хваробы.

    • Х. хлопчык.
  2. Які з’явіўся ў выніку хваробы, які сведчыць аб хваробе.

    • Х. выгляд.
    • Х. стан.
  3. Выкліканы болем.

    • Х. стогн.
  4. перан. Перабольшаны, празмерны, ненатуральны.

    • Хваравітая падазронасць.

|| наз. хваравітасць, .