Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мыліць, ✂; незак.

  1. Намыльваць мылам з вадою.

    • М. рукі.
  2. што. Распускаць мыла ў вадзе.

    • М. ваду.

◊

  • Мыліць шыю каму (разм.) — выказваць папрок, незадаволенасць кім-н.

|| звар. мыліцца, ✂.

|| зак. намыліцца, ✂.

мылкі, ✂.

Які дае многа пены.

  • Мылкае мыла.

|| наз. мылкасць, ✂.

мыльніца, ✂, ж.

Каробачка для мыла.

мыляць, ✂; незак. (разм.).

Варушыць губамі.

мыс, ✂, м.

Частка сушы, якая вострым вуглом выходзіць у мора, возера.

|| памянш. мысок, ✂.

|| прым. мысавы, ✂.

мыса, ✂ і мыза, ✂, ж.

Тое, што і морда ў жывёлы.

мысленне, ✂, н.

  1. гл. мысліць.

  2. Здольнасць чалавека разважаць, якая ўяўляе сабой працэс адлюстравання аб’ектыўнай рэчаіснасці ва ўяўленнях, паняццях.

мысленны, ✂.

Уяўны, які існуе толькі ў мыслях.

  • М. вобраз.

мыслік, ✂, м.

Ручны інструмент для прабівання дзірак у метале, скуры і інш.

мысліцель, ✂, м.

Чалавек, здольны творча мысліць, глыбока пранікаць у сукупнасць з’яў.

  • Вялікія мысліцелі мінулага.