Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лёна...

Першая частка складаных слоў; тое, што і ільно..., напр. лёнаапрацоўчы, лёнаачышчальнік, лёнапрадзенне, лёнасушылка, лёнатраста.

лёнавыя, ✂.

Сямейства двухдольных раслін з валакністым сцяблом і алеістым насеннем.

лён-даўгунец, ✂, м.

Лён з доўгім валакном, яго сцябло да 125 см у вышыню, з малым разгалінаваннем, што надае высокую якасць валакну.

лён-кудраш, ✂, м.

Расліна з невысокім кусцістым сцяблом (31— 50 см), разводзіцца як багатая на алей культура.

лёс​1, ✂, м.

  1. Ход жыццёвых падзей, якія складваюцца незалежна ад волі чалавека; збег акалічнасцей.

    • Л. паслаў шчасце.
  2. Доля.

    • Шчаслівы л.
    • Жаночы л.
  3. Развіццё чаго-н.; далейшае існаванне, будучыня.

    • Л. чалавецтва.

◊

  • На волю лёсу (кніжн.) — без падтрымкі, без дапамогі звонку.

лёс​2, ✂, (спец.).

Рыхлая горная парода светла-жоўтага колеру, на якой фарміруецца ўрадлівая глеба.

|| прым. лёсавы, ✂.

  • Лёсавыя глебы.

лёсападобны, ✂.

Падобны па сваіх уласцівасцях і выгляду на лёс.

  • Лёсападобныя суглінкі.

лёска, ✂, ж.

Прымацаваная да вудзільна валасяная (капронавая) нітка з рыбалоўным кручком.

|| прым. лёскавы, ✂.

лёстка, ✂, ж.

Кожная з папярочных планак у кузаве калёс.

лётка, ✂, ж.

Адтуліна ў доменных печах, праз якую выпускаецца расплаўлены метал ці шлак.