Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

габой, , м.

Драўляны духавы музычны інструмент, па вышыні гуку сярэдні паміж кларнетам і флейтай.

|| прым. габойны, .

гавань, , ж.

Прыбярэжная водная прастора або штучна адгароджанае ад хваляў і ветру месца для бяспечнай стаянкі суднаў.

  • Ціхая г.

|| прым. гаванскі, .

гаваркі, .

Схільны да размоў, ахвочы пагаварыць.

  • Г. сусед.

гаварлівы, .

Тое, што і гаваркі.

|| наз. гаварлівасць, .

гаварун, , м. (разм.).

Чалавек. які любіць многа гаварыць.

|| ж. гаваруха, .

гаварыльня, , ж. (разм. іран.).

Пасяджэнне ці сход, дзе замест справы займаюцца пустымі размовамі.

гаварыцца, ; незак.

Выказвацца, расказвацца, паведамляцца, вымаўляцца, выгаворвацца.

  • На сходзе многа гаварылася пра дысцыпліну.
  • Сёння дрэнна гаварылася (безас.).

  • Як гаворыцца пабочн. — як прынята гаварыць.

гаварыць, ; незак.

  1. Карыстацца вуснай мовай, валодаць якой-н. мовай, вымаўляць словы.

    • Дзіця яшчэ мала гаворыць.
    • Г. па-іспанску.
    • Манера г.
  2. Выражаць вусна думкі, паведамляць.

    • Г. праўду.
    • Г. павольна.
    • Газета гаворыць пра дасягненні беларускіх ільнаводаў.
  3. Выказваць думку, меркаванне, абмяркоўваць што-н.

    • Аб поспехах айчыннай касманаўтыкі гаворыць уся краіна.
  4. Весці гутарку, размаўляць.

    • Г. з табою немагчыма.
  5. перан., пра што, аб чым і за што. Сведчыць, паказваць на што-н.

    • Гэты выпадак гаворыць пра многае.
    • Гэта гаворыць само за сябе (не патрэбна ніякіх доказаў, тлумачэнняў).
  6. перан., у кім. Праяўляцца ў чыіх-н. паводзінах, словах і пад.

    • У ім гаворыць сумленне.

  • Гаварыць на розных мовах — не разумець адзін аднаго.

|| зак. сказаць, .

|| наз. гаварэнне, .

гавець, ; незак.

У веруючых: пасціць і хадзіць у царкву, рыхтуючыся да споведзі і прычасця.

|| наз. гавенне, .

гаворка, , ж.

  1. Дзелавая ці сардэчная размова; словы, выказванне аднаго з субяседнікаў.

    • Гаворка ў іх не ладзілася.
    • Пра што ідзе гаворка?
  2. Пагалоска. Пайшла нядобрая гаворка па вёсцы.

  3. Мясцовая разнавіднасць тэрытарыяльнага, абласнога дыялекту.

    • Чэрвеньская гаворка.
    • Гаворкі Маладзечаншчыны.
  4. Мова як сродак зносін паміж людзьмі (звычайна пра вусную гутарковую мову).

    • Госці з Кіева добра разумелі беларускую гаворку.

  • Пустая гаворка — непатрэбная, бескарысная размова, балбатня.