гаварыць, ; незак.

  1. Карыстацца вуснай мовай, валодаць якой-н. мовай, вымаўляць словы.

    • Дзіця яшчэ мала гаворыць.
    • Г. па-іспанску.
    • Манера г.
  2. Выражаць вусна думкі, паведамляць.

    • Г. праўду.
    • Г. павольна.
    • Газета гаворыць пра дасягненні беларускіх ільнаводаў.
  3. Выказваць думку, меркаванне, абмяркоўваць што-н.

    • Аб поспехах айчыннай касманаўтыкі гаворыць уся краіна.
  4. Весці гутарку, размаўляць.

    • Г. з табою немагчыма.
  5. перан., пра што, аб чым і за што. Сведчыць, паказваць на што-н.

    • Гэты выпадак гаворыць пра многае.
    • Гэта гаворыць само за сябе (не патрэбна ніякіх доказаў, тлумачэнняў).
  6. перан., у кім. Праяўляцца ў чыіх-н. паводзінах, словах і пад.

    • У ім гаворыць сумленне.

  • Гаварыць на розных мовах — не разумець адзін аднаго.

|| зак. сказаць, .

|| наз. гаварэнне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)