Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дэталь, , ж.

  1. Невялікая падрабязнасць, прыватнасць.

    • У праекце ўсе дэталі прадугледжаны.
  2. Частка механізма, машыны, якая не можа быць разабрана на іншыя, больш простыя і драбнейшыя часткі.

|| прым. дэталёвы, .

дэтанатар, , м. (спец.).

  1. Выбуховае рэчыва, якое сваім выбухам выклікае дэтанацыю.

  2. Асобы капсуль, які выкарыстоўваецца пры выбухах.

    • Капсуль-дэтанатар.

|| прым. дэтанатарны, .

дэтанацыя, , ж. (спец.).

  1. Імгненны выбух рэчыва, выкліканы выбухам другога рэчыва або страсеннем ці ўдарам.

  2. Хуткае і няпоўнае згаранне паліва ў рухавіку ўнутранага згарання.

    • Д. паліва.

|| прым. дэтанацыйны, .

дэтэктар, , м.

  1. Устройства для пераўтварэння хістанняў высокай частаты ў хістанні нізкай частаты, якія ўспрымаюцца слыхам.

  2. Устройства для выяўлення святла, цеплыні і інш.

    • Д. ядзерных выпраменьванняў.

  • Дэтэктар хлусні — спецыяльнае устройства для праверкі псіхічнага стану таго, каго дапытваюць, або падвыпрабавальнага.

|| прым. дэтэктарны, .

  • Дэтэктарны прыёмнік — прасцейшы радыёпрыёмнік, у якім прынятыя сігналы радыёстанцый не ўзмацняюцца, а толькі пераўтвараюцца ў гукавыя сігналы пры дапамозе крышталічнага дэтэктара.

дэтэктыў, , м.

  1. Сышчык, агент вышукной паліцыі.

  2. Літаратурны твор або кінафільм, якія адлюстроўваюць прыгоды сышчыкаў.

дэтэктыўны, .

Які апісвае прыгоды сышчыкаў, крымінальныя справы.

  • Д. раман.

дэтэрмінізм, , м.

Вучэнне аб заканамернасці і прычыннай абумоўленасці ўсіх з’яў прыроды і грамадства.

|| прым. дэтэрміністычны, .

дэфармаваць, ; зак. і незак.

Змяніць (змяняць) форму чаго-н., памер якога-н. цела або яго частак уздзеяннем знешніх сіл.

|| звар. дэфармавацца, .

|| наз. дэфармацыя, .

дэфект, , ж.

Недахоп, загана.

  • Праект з вялікім дэфектам.

|| прым. дэфектны, .

  • Д. экзэмпляр кнігі.

|| наз. дэфектнасць, .

дэфекталогія, , ж.

Навука, якая вывучае заканамернасці і асаблівасці развіцця дзяцей з фізічнымі і псіхічнымі недахопамі і пытанні іх навучання і выхавання.

|| прым. дэфекталагічны, .