Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цеплацэнтраль, , ж. (разм.).

Тое, што і цеплаэлектрацэнтраль.

цеплаэлектрацэнтраль, , ж.

Цеплавая электрастанцыя, якая выпрацоўвае электраэнергію і цеплыню (гарачую ваду, пару) (ЦЭЦ).

цеплаэнергетыка, , ж.

Галіна цеплатэхнікі, якая займаецца пераўтварэннем цяпла ў іншыя віды энергіі (механічную, электрычную).

|| прым. цеплаэнергетычны, .

цеплыня, , ж.

  1. Нагрэтасць чаго-н. (паветра, прадмета, памяшкання).

    • Ад пены разыходзілася ц.
  2. Адчуванне ўнутранага цяпла.

    • Па целе разлілася прыемная ц.
  3. перан. Сардэчнасць, дабрата, ласка; добрыя, шчырыя адносіны да каго-, чаго-н.

    • У яго словах чулася душэўная ц.

церабілка, , ж.

Машына для цераблення лёну, канапель.

церабільшчык, , м.

Работнік, які цярэбіць лён, каноплі.

|| ж. церабільшчыца, .

церабіцца, ; незак.

  1. Вызваляцца ад чаго-н., што насела на адзенне, поўсць і пад.; атрасацца.

  2. Чысціцца дзюбай (пра птушак).

  3. З цяжкасцю рухацца куды-н. (разм.).

    • Куды ты цярэбішся?

церабіць, ; незак.

  1. Ачышчаць ад хмызняку (лес).

  2. Ачышчаць ад бацвіння, карэньчыкаў і пад. (гародніну).

    • Ц. буракі.
  3. Ачышчаць ад галінак, сучкоў (спілаванае дрэва).

  4. Лузаць, лушчыць.

    • Вавёрка церабіла шышкі.
  5. Торгаць, перабіраць пальцамі што-н.

  6. перан. Надакучаць пытаннямі, просьбамі (разм.).

  7. Вырываць з коранем, убіраць машынай з поля (лён, каноплі).

|| зак. выцерабіць, .

|| наз. церабленне, .

|| прым. церабільны, .

цераз, прыназ.

  1. Упоперак чаго-н., з аднаго боку на другі.

    • Перайсці ц. вуліцу.
    • Пабудаваць пераправу ц. раку.
  2. Паверх чаго-н.

    • Пераскочыць ц. плот.
  3. (пры назвах прадметаў, асяроддзя, праз якія што-н., хто-н. пераходзіць, пранікае). Праз.

    • Ісці ц. лес.
    • Залезці ц. акно.
    • Ц. шыбы ледзь прасочвалася святло.
  4. Пры дапамозе каго-, чаго-н.

    • Перадаць прывітанне ц. знаёмага.
  5. Праз некаторы час або праз некаторую адлегласць пасля чаго-н.

    • Сустрэліся ц. год.
    • Дрэўцы раслі ц. кожныя дзесяць метраў.
  6. Па якой-н. прычыне, па віне каго-н.

    • Ц. яго многія пацярпелі.

цераззерніца, , ж. (спец.).

Няпоўная завязь зерня ў каласах хлебных злакаў у выніку няпоўнага апылення.