Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дэрывацыя, , ж. (спец.).

  1. Бакавое адхіленне снарадаў і куль пры палёце.

  2. Адвод вады ад галоўнага рэчышча ракі ў бок па каналу.

  3. Утварэнне новых слоў ад слова-асновы.

|| прым. дэрывацыйны, .

дэсант, , м.

  1. Высадка войск на тэрыторыю праціўніка.

    • Зрабіць д.
  2. Войскі, высаджаныя (з караблёў, самалётаў) на тэрыторыю праціўніка для баявых аперацый.

    • Марскі д.
    • Паветраны д.
    • Высадзіць д.

|| прым. дэсантны, .

  • Дэсантныя войскі.

дэсантнік, , м.

  1. Ваеннаслужачы дэсантных войскаў.

  2. Удзельнік дэсантных аперацый.

    • Парашутысты-дэсантнікі.

дэсерт, , м.

Салодкія стравы, садавіна ці цукеркі, якія падаюцца ў канцы абеду.

|| прым. дэсертны, .

  • Дэсертнае віно.

дэспат, , м.

  1. Вярхоўны правіцель у рабаўладальніцкіх манархіях старажытнага Усходу, які карыстаўся неабмежаванай уладай.

  2. перан. Самаўладны, жорсткі, бязлітасны чалавек, які не лічыцца ні з кім, ні з чыімі думкамі і жаданнямі.

    • Быць дэспатам у сям’і.

дэспатызм, , м.

  1. Неабмежаваная ўлада, самавольства.

    • Д. самаўладства.
  2. перан. Паводзіны дэспата (у 2 знач.).

    • Сямейны д.

|| прым. дэспатычны, .

дэспатычны, .

  1. гл. дэспатызм і дэспатыя.

  2. перан. Самаўладны, які не лічыцца з воляй і жаданнямі іншых.

    • Дэспатычная натура.

|| прым. дэспатычнасць, .

дэспатыя, , ж.

  1. Форма неабмежаванай самадзяржаўнай улады, якая бярэ свой пачатак у рабаўладальніцкіх манархіях старажытнага Усходу.

  2. Дзяржава, якой кіруе дэспат (у 1 знач.).

|| прым. дэспатычны, .

дэталёвы, .

Падрабязны, з усімі дэталямі (у 1 знач.).

  • Дэталёвае даследаванне.

|| наз. дэталёвасць, .

дэталізаваць, ; зак. і незак.

Распрацаваць (распрацоўваць) у дэталях (у 1 знач.), падрабязна.

  • Д. план правядзення сесіі.

|| наз. дэталізацыя, .