Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дэмаграфія, , ж.

  1. Навука, якая вывучае насельніцтва і заканамернасці яго развіцця ў грамадска-гістарычнай абумоўленасці.

  2. Паказчыкі колькаснага складу, размяшчэння і змянення насельніцтва дадзенай краіны.

    • Д. гарадоў.

|| прым. дэмаграфічны, .

дэмакрат, , м.

  1. Прыхільнік дэмакратыі.

    • Рускія рэвалюцыйныя дэмакраты.
  2. Член дэмакратычнай партыі.

  3. Чалавек дэмакратычнага (у 2 знач.) укладу жыцця, поглядаў (уст.).

|| ж. дэмакратка, .

дэмакратызавацца, ; зак. і незак.

Стаць (станавіцца) больш дэмакратычным.

дэмакратызаваць, ; зак. і незак.

Здзейсніць (здзяйсняць) што-н. на дэмакратычных (або больш дэмакратычных) пачатках.

  • Д. выбарную сістэму.

|| наз. дэмакратызацыя, .

дэмакратызм, , м.

  1. Дэмакратычная форма кіравання, дэмакратычнае ўстройства грамадства, наяўнасць дэмакратычных свабод для шырокіх мае.

  2. Тое, што і дэмакратычнасць.

    • Д. поглядаў.
    • Д. ва ўкладзе жыцця.

дэмакратычны, .

  1. гл. дэмакратыя.

  2. Просты і даступны ў сваіх адносінах да людзей.

    • Д. начальнік.

|| наз. дэмакратычнасць, .

дэмакратыя, , ж.

  1. Палітычны лад, заснаваны на прызнанні прынцыпаў народаўладства, свабоды і роўнасці грамадзян.

  2. Прынцып арганізацыі калектыўнай дзейнасці, пры якім забяспечваецца актыўны і раўнапраўны ўдзел у ёй усіх членаў калектыву.

|| прым. дэмакратычны, .

  • Д. лад.
  • Дэмакратычная рэспубліка.
  • Дэмакратычная партыя.
  • Дэмакратычныя пераўтварэнні.

дэман, , м.

  1. У рэлігійнай міфалогіі: злы дух, д’ябал.

  2. перан., чаго. Увасабленне якой-н. страсці, захаплення, заганы (уст.).

    • Д. нецярпення.
    • Д. разладу.

|| прым. дэманскі, .

дэманалогія, , ж.

Сукупнасць міфічных уяўленняў, заснаваных на першабытнай веры ў духаў (нячысцікаў).

|| прым. дэманалагічны, .

дэманічны, .

  1. Уласцівы дэману; каварны і злы.

    • Дэманічная натура.
    • Д. смех.
  2. перан. Які адмаўляе прынятае ўсімі і адрозніваецца моцным, уладарным характарам.

    • Дэманічная натура.