Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мякіна, , ж.

Адходы, якія застаюцца пасля абмалоту і ачысткі зерневых, бабовых культур і лёну.

|| прым. мякінны, .

  • М. хлеб.

мякіннік, , м.

  1. мн. -аў.

  2. Памяшканне, куды ссыпаюць мякіну.

  3. Той, хто харчуецца хлебам з мякінай (разм.).

  4. Паўднёвая расліна з сямейства злакаў.

    • М. безасцюковы.

мякіш, , м.

  1. Мяккая частка печанага хлеба.

  2. Мяккая частка чаго-н.; мякаць.

мякка...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. мяккі (у 1 знач.), напр. мяккападнябенны, мяккатканы;
  2. з мяккім (у 1 знач.), напр. мяккаскуры, мяккацелы, мяккахвосты, мяккашэрсны;
  3. мяккі (у 3 знач.), напр. мяккаачэрчаны, мяккадзейны, мяккапругкі;
  4. з мяккім (у 4 знач.), напр. мяккасардэчнасць, мяккасардэчны.

мяккасардэчны, .

Які вызначаецца душэўнай мяккасцю, дабрынёй, чуласцю.

|| наз. мяккасардэчнасць, .

мяккацелы, .

  1. З мяккім целам, вялымі мускуламі.

  2. перан. Які лёгка паддаецца чужому ўплыву; бязвольны.

    • М. чалавек.

|| наз. мяккацеласць, .

мяккі, .

  1. Які ўгінаецца пры націсканні, няцвёрды, эластычны, далікатны.

    • М. хлеб.
    • М. абутак.
    • Мяккія валасы.
    • Мяккія рукі.
  2. Прыемны для ўспрымання, не рэзкі.

    • М. голас.
    • Мяккае святло.
  3. Плаўны, павольны.

    • Мяккія рухі.
  4. перан. Лагодны, ціхі, спагадлівы.

    • М. характар.
    • М. чалавек.
  5. Нястрогі, паблажлівы.

    • М. прыгавор.
  6. Цёплы, несуровы.

    • М. клімат. Мяккая зіма.
  7. Які ўтрымлівае мала вапнавых солей.

    • Мяккая вада.
  8. На транспарце: з мяккімі сядзеннямі або прызначаны для выкарыстання мяккіх сядзенняў.

    • М. вагон.
  9. Аб зычных гуках: якія вымаўляюцца набліжэннем сярэдняй часткі языка да цвёрдага паднябення; процілегласць цвёрды.

  • Мяккі знак — назва літары «ь».

|| памянш. мякенькі, .

|| наз. мяккасць, .

мякнуць, ; незак.

  1. Рабіцца мяккім, размякаць.

    • Сухары мякнуць у вадзе.
  2. перан. Рабіцца вялым, расслабленым.

  3. перан. Прыходзіць у стан душэўнай дабрыні, чуласці, спагадлівасці.

|| зак. намякнуць, і размякнуць, .

мякчэць, ; незак.

  1. Рабіцца мяккім, мякчэйшым.

    • Ад мазі скура мякчэе.
  2. перан. Лагаднець, дабрэць.

    • Сэрца яго паступова мякчэла.

|| зак. памякчэць, .

мяла, , н.

  1. Драўляны таўкач, якім таўкуць бульбу, расціраюць харчовыя прадукты.

  2. перан. Цяльпук, непаваротлівы, няспрытны чалавек (разм.).

  • Дурань і мяла зломіць (разм. неадабр.) — неразумны чалавек і добрую справу сапсуе.

  • Ні ў кола ні ў мяла (разм. неадабр.) — пра няўмелага, няздатнага чалавека.