мяккі прыметнік
-
Які ўгінаецца пры націсканні, няцвёрды, эластычны, далікатны.
- М. хлеб.
- М. абутак.
- Мяккія валасы.
- Мяккія рукі.
-
Прыемны для ўспрымання, не рэзкі.
- М. голас.
- Мяккае святло.
-
Плаўны, павольны.
- Мяккія рухі.
-
пераноснае значэнне: Лагодны, ціхі, спагадлівы.
- М. характар.
- М. чалавек.
-
Нястрогі, паблажлівы.
- М. прыгавор.
-
Цёплы, несуровы.
- М. клімат. Мяккая зіма.
-
Які ўтрымлівае мала вапнавых солей.
- Мяккая вада.
-
На транспарце: з мяккімі сядзеннямі або прызначаны для выкарыстання мяккіх сядзенняў.
- М. вагон.
-
Аб зычных гуках: якія вымаўляюцца набліжэннем сярэдняй часткі языка да цвёрдага паднябення; процілегласць цвёрды.
Мяккі знак — назва літары «ь».
|| памяншальная форма: мякенькі.
|| назоўнік: мяккасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)