Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

таміць, ✂; незак.

  1. Мучыць, знясільваць (цяжкай працай, хадой і пад.).

  2. Прычыняць фізічныя або маральныя пакуты.

  3. Парыць у закрытай пасудзіне для атрымання неабходных якасцей (спец.).

    • Т. тытунь.

|| наз. тамленне, ✂.

тамлівы, ✂.

Такі, які стамляе, знясільвае, зморвае.

  • Тамлівая дарога.

|| наз. тамлівасць, ✂.

таможнік, ✂, м.

Служачы таможні.

таможня, ✂, ж.

Установа, якая ажыццяўляе кантроль над правозам тавараў цераз граніцу і займаецца зборам пошлін за такі правоз.

|| прым. таможны, ✂.

  • Таможная пошліна.

тампак, ✂, м.

Сплаў медзі з цынкам.

|| прым. тампаковы, ✂.

тампанаваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Увесці (уводзіць) тампон (тампоны) у рану.

|| наз. тампанацыя, ✂, тампанада, ✂ і тампанаванне, ✂.

тампанаж, ✂, м. (спец.).

Запаўненне цэментам трэшчын, расколін у горных пародах, каб прадухіліць прасочванне вады з іх у буравыя свідравіны.

|| прым. тампанажны, ✂.

тампон, ✂, м.

Кавалачак стэрыльнай марлі або ваты, які ўводзіцца ў рану або поласць для спынення крывацёку або для выдалення гною.

тамтам, ✂, м.

Ударны музычны інструмент, разнавіднасць гонга.

таму, прысл.

  1. Па гэтай прычыне, вось чаму.

    • Месяц схаваўся за хмарку, т. і пацямнела.
  2. Для таго, з гэтай мэтай.

    • Пагаворым, я ж т. і зайшоў да цябе.
  3. у знач. выніковага злуч. уступальны. Ужыв. для падпарадкавання даданых выніковых сказаў з прычынным адценнем (звычайна ў спалучэнні са злучнікам або часціцай «і»).

  4. Уваходзіць у склад састаўнога прычыннага злучніка «таму што».

    • Не быў на рабоце, т. што захварэў.