Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кружок, ✂, м.

  1. гл. круг.

  2. Круглая драўляная падстаўка пад гарачую пасудзіну.

    • Паставіць патэльню на к.

кружыцца, ✂; незак.

  1. Рухацца па кругу.

    • К. ў вальсе.
  2. Лятаючы, рабіць кругі.

    • Бусел кружыцца над гняздом.
    • Самалёт кружыўся над горадам.

◊

  • Галава кружыцца ў каго — пра галавакружэнне.

|| наз. кружэнне, ✂.

кружыць, ✂; незак.

  1. Застаўляць рухацца па кругу.

    • К. у танцы каго-н.
  2. Тое, што і кружыцца (у 2 знач.).

    • Бусел кружыў над старой ліпай.
  3. Блукаць, хадзіць, збіўшыся з дарогі.

    • Тры гадзіны кружыла па сасонніку.

|| наз. кружэнне, ✂.

круіз, ✂, м.

Марское падарожжа.

|| прым. круізны, ✂.

крук, ✂, м.

  1. Металічны ці драўляны стрыжань з загнутым тупым канцом.

    • Павесіць паліто на к.
    • Зняць дзверы з крукоў.
  2. Кароткі металічны прут, загнуты на адным канцы і прымацаваны другім канцом да каната, вяроўкі і пад. для падчэплівання і перамяшчэння грузаў.

    • К. пад’ёмнага крана.
  3. Зашчэпка на дзвярах у форме загнутага на канцы металічнага прута, які накідваецца на прабой.

    • Узяць дзверы на к.
  4. Лішняя адлегласць пры хадзьбе кружным шляхам.

◊

  • Крукам галавы (носа) не дастаць (разм. неадабр.) — пра вельмі ганарыстага чалавека.

  • Сядзець крукам (разм.) — вельмі старанна рабіць што-н. (звычайна седзячы).

  • Сагнуць у крук каго (разм.) — прымусіць падпарадкавацца.

|| прым. крукавы, ✂.

крумкач, ✂, м.

Вялікая чорная птушка сямейства крумкачовых, якая жывіцца пераважна падлай; груган.

|| прым. крумкачовы, ✂ і крумкачыны, ✂.

  • Сямейства крумкачовых (наз.).

крумкачаня, ✂ і крумкачанё, ✂, н.

Птушаня крумкача.

круп, ✂, м.

Вострае запаленне трахеі і гартані, якое суправаджаецца цяжкім дыханнем і задышкай.

|| прым. крупозны, ✂.

крупадзёрка, ✂, ж.

Машына для вырабу круп, а таксама невялікае прадпрыемства, дзе вырабляюць крупы.

крупеня, ✂, ж.

Крупяны суп.