крук, , м.

  1. Металічны ці драўляны стрыжань з загнутым тупым канцом.

    • Павесіць паліто на к.
    • Зняць дзверы з крукоў.
  2. Кароткі металічны прут, загнуты на адным канцы і прымацаваны другім канцом да каната, вяроўкі і пад. для падчэплівання і перамяшчэння грузаў.

    • К. пад’ёмнага крана.
  3. Зашчэпка на дзвярах у форме загнутага на канцы металічнага прута, які накідваецца на прабой.

    • Узяць дзверы на к.
  4. Лішняя адлегласць пры хадзьбе кружным шляхам.

  • Крукам галавы (носа) не дастаць (разм. неадабр.) — пра вельмі ганарыстага чалавека.

  • Сядзець крукам (разм.) — вельмі старанна рабіць што-н. (звычайна седзячы).

  • Сагнуць у крук каго (разм.) — прымусіць падпарадкавацца.

|| прым. крукавы, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)