Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дыяхранія, ✂, ж. (спец.).

Стан якіх-н. з’яў, сістэмы ў іх развіцці, гісторыі.

  • Моўная д.

|| прым. дыяхранічны, ✂ і дыяхронны, ✂.

  • Дыяхранічны аналіз.
  • Дыяхронны метад.

дэ..., прыстаўка.

Утварае дзеясловы і назоўнікі са знач. адсутнасці або супрацьлегласці, напр. дэкадзіраваць, дэшыфраваць, дэмантаж, дэгуманізацыя, дэнацыяналізацыя, дэстабілізацыя.

дэбаркадэр, ✂, м.

  1. Плывучая параходная прыстань, а таксама месца пасадкі на параходнай прыстані.

  2. Крытая платформа чыгуначнай станцыі (уст.).

|| прым. дэбаркадэрны, ✂.

дэбатаваць, ✂; незак. (кніжн.).

Абмяркоўваць што-н., весці дэбаты.

  • Д. пытанне.

дэбаты, ✂.

Абмеркаванне якога-н. пытання, спрэчкі.

  • Разгарнуліся д.
  • Парламенцкія д.

дэбашыр, ✂, м. (разм.).

Той, хто ўчыняе дэбошы, буян, скандаліст.

|| прым. дэбашырскі, ✂.

дэбашырыць, ✂; незак. (разм.).

Учыняць дэбошы, буяніць, скандаліць.

|| зак. надэбашырыць, ✂.

|| наз. дэбашырства, ✂.

дэбет, ✂, м. (спец.).

У прыходна-расходных кнігах: рахунак паступленняў і даўгоў дадзенай установе.

|| прым. дэбетовы, ✂.

дэбіл, ✂, м.

Чалавек з лёгкай формай прыроджанай псіхічнай непаўнацэннасці, разумовай адсталасці.

дэбільны, ✂.

Псіхічна непаўнацэнны, разумова адсталы па прыродзе.

|| наз. дэбільнасць, ✂.