Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дыяканіха, , ж. (разм.).

Жонка дыякана.

дыялект, , м.

Мясцовая разнавіднасць мовы, якая адрозніваецца ад сумежных гаворак своеасаблівымі фанетычнымі, граматычнымі і лексічнымі рысамі.

  • Паўночна-ўсходні д. беларускай мовы.

|| прым. дыялектны, .

  • Д. арэал Полаччыны.

дыялекталогія, , ж.

Раздзел мовазнаўства; які вывучае дыялекты.

|| прым. дыялекталагічны, .

дыялектолаг, , м.

Спецыяліст у галіне дыялекталогіі.

дыялектызм, , м.

Слова або словазлучэнне якога-н. дыялекту, ужытыя ў літаратурнай мове.

дыялектык, , м.

Паслядоўнік дыялектычнай філасофіі, дыялектыкі (у 1 знач.).

дыялектыка, , ж.

  1. Філасофскае вучэнне аб усеагульных законах руху і развіцця прыроды, чалавечага грамадства і мыслення; навуковы метад пазнання з’яў прыроды, якія змяняюцца і вечна рухаюцца, і грамадства шляхам ускрыцця ўнутраных супярэчнасцей і барацьбы процілегласцей, якія прыводзяць да скачкападобнага пераходу з адной якасці ў другую.

    • Матэрыялістычная д.
  2. Сам працэс такога руху і развіцця.

    • Д. падзей.
    • Д. гісторыі.
  3. Майстэрства весці спрэчкі, выяўляючы супярэчнасці ў разважаннях праціўніка (уст.).

|| прым. дыялектычны, .

  • Д. матэрыялізм.
  • Д. метад.

дыялектычны, .

  1. гл. дыялектыка.

  2. Прасякнуты дыялектыкай (у 2 знач.), які рухаецца і развіваецца.

|| наз. дыялектычнасць, .

дыялог, , м.

  1. Размова паміж дзвюма асобамі, абмен рэплікамі.

    • Сцэнічны д.
  2. перан. Перагаворы паміж двума бакамі.

    • Палітычны д.
    • Канструктыўны д.

|| прым. дыялагічны, .

дыямент, , м.

  1. Алмаз (спецыяльна агранены) брыльянт (разм.).

  2. Назва памеру аднаго з дробных шрыфтоў.

|| прым. дыяментавы, .