Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дыябетык, ✂, м. (разм.).

Хворы на дыябет.

|| ж. дыябетычка, ✂.

дыяганаль​1, ✂, м.

Шчыльная тканіна З косымі рубчыкамі.

  • Набраць дыяганалю на паліто.

|| прым. дыяганалевы, ✂.

дыяганаль​2, ✂, ж.

У матэматыцы: адрэзак прамой лініі, што злучае два несумежныя вуглы многавугольніка або дзве вяршыні шматгранніка, якія не ляжаць у адной грані.

|| прым. дыяганальны, ✂.

дыягназ, ✂, м.

Кароткае ўрачэбнае заключэнне аб характары і сутнасці хваробы, а таксама яе абазначэнне.

  • Паставіць д.

|| прым. дыягнастычны, ✂.

дыягнаставаць, ✂; зак. і незак. (спец.).

  1. Паставіць (ставіць) дыягназ.

    • Д. хваробу.
  2. Устанавіць (-наўліваць) тэхнічны стан машын, механізмаў.

|| наз. дыягнаставанне, ✂ і дыягностыка, ✂.

  • Дыягнаставанне хваробы.
  • Тэхнічная дыягностыка.
  • Спецыяліст па дыягностыцы.

дыягност, ✂, м.

Урач, які ўстанаўлівае дыягназ.

дыягностыка, ✂, ж.

  1. гл. дыягнаставаць.

  2. Вучэнне аб спосабах дыягназу.

  3. Устанаўленне дыягназу.

    • Ранняя д. захворвання.
    • Лабараторная д.

|| прым. дыягнастычны, ✂.

дыяграма, ✂, ж.

Графічна выкананы малюнак, які наглядна ілюструе суадносіны якіх-н. велічынь.

  • Д. росту навуковых кадраў.

|| прым. дыяграмны, ✂.

дыядэма, ✂, ж.

  1. Вянок або галаўная павязка з упрыгожаннямі з каштоўных камянёў, якія надзявалі цары і вярхоўныя жрацы ў мінулыя часы.

  2. Жаночае галаўное ўпрыгожанне з каштоўных камянёў у выглядзе кароны.

    • Д. з сапраўдных брыльянтаў.

дыякан, ✂, м.

У праваслаўнай царкве: ніжэйшае духоўнае званне; памочнік свяшчэнніка ў час царкоўнай службы.

|| прым. дыяканскі, ✂.

  • Д. сан.