Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дысцыплінарны, .

  1. гл. дысцыпліна.

  2. Папраўчы, звязаны са справамі аб парушэнні дысцыпліны.

    • Дысцыплінарнае спагнанне.

дыфамацыя, , ж.

Апавяшчэнне ў друку звестак (сапраўдных або ўяўных), якія ганьбяць, няславяць каго-н.

  • Справа аб дыфамацыі.

|| прым. дыфамацыйны, .

дыферэнцыраваць, ; зак. і незак.

  1. Расчляніць (расчляняць), адрозніць (адрозніваць) асобнае, прыватнае пры разглядзе, вывучэнні чаго-н. (кніжн.).

    • Д. нормы расцэнак.
  2. Знайсці (знаходзіць) дыферэнцыял (у 1 знач.; спец.).

|| наз. дыферэнцыяцыя, і дыферэнцыраванне, .

дыферэнцыял, , м.

  1. У матэматыцы: галоўная лінейная частка прырашчэння залежнай пераменнай велічыні (функцыі), якая прыбліжана выражае значэнне гэтага прырашчэння, а таксама прырашчэнне незалежнай пераменнай велічыні.

  2. Механізм у прыводзе вядучых колаў аўтамабіля, трактара і іншых колавых машын, які дазваляе праваму і леваму вядучым колам круціцца з рознай хуткасцю (спец.).

    • Д. з канічнымі зубчатымі коламі.

|| прым. дыферэнцыяльны, .

  • Дыферэнцыяльнае вылічэнне.

дыферэнцыяльны, .

  1. гл. дыферэнцыял.

  2. Розны, неаднолькавы пры розных умовах.

    • Дыферэнцыяльная рэнта.
    • Д. тарыф.

дыфірамб, , м.

  1. У старажытных грэкаў: урачыстая харавая песня ў гонар бога Дыяніса.

  2. перан. Перабольшаная пахвала; усхваленне.

    • Спяваць дыфірамбы каму-, чаму-н. (непамерна ўсхваляць).

|| прым. дыфірамбічны, .

  • Дыфірамбічныя вершы.

дыфракцыя, , ж.

У фізіцы: агібанне хвалямі (светлавымі, гукавымі і пад.) сустрэчных перашкод.

  • Д. святла.

|| прым. дыфракцыйны, .

дыфтонг, , м.

У лінгвістыцы: спалучэнне ў адным складзе двух галосных гукаў, не раздзеленых зычнымі.

|| прым. дыфтангічны, .

дыфтэрыт, , м. і дыфтэрыя, , ж.

Заразная пераважна дзіцячая хвароба, якая суправаджаецца паражэннем зева, слізістых абалонак носа і гартані.

|| прым. дыфтэрытны, і дыфтэрыйны, .

дыфузія, , ж. (спец.).

Пранікненне аднаго рэчыва ў другое пры іх узаемным датыканні ў выніку цеплавога перамяшчэння часцінак рэчыва.

  • Д. газаў.

|| прым. дыфузійны, .