Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дыск-жакей, , м.

Чалавек, які вядзе праграму ў дыскатэцы.

|| прым. дыск-жакейскі, .

дыслакацыя, , ж. (спец.).

  1. Размяшчэнне ваенных аб’ектаў, сухапутных войск, размеркаванне ваеннай авіяцыі або караблёў на месцах базіравання.

  2. Зрушэнне касцей пры пераломах суставаў.

    • Д. касцей.
  3. Зрушэнне пластоў зямной кары.

    • Д. горных парод.

|| прым. дыслакацыйны, .

дыслацыраваць, ; зак. і незак. (спец.).

Размясціць (размяшчаць) узброеныя сілы.

  • Д. войскі.

дыспазіцыя, , ж.

  1. План размяшчэння ваенных караблёў (спец.).

  2. План размяшчэння войск для бою (уст.).

|| прым. дыспазіцыйны, .

дыспансэр, , м.

Медыцынская ўстанова, якая займаецца лячэннем пэўнага кантынгенту хворых, сістэматычна наглядае за іх здароўем.

  • Супрацьтуберкулёзны д.

|| прым. дыспансэрны, .

дыспансэрызацыя, , ж.

Сістэма медыцынскіх мерапрыемстваў, якія ажыццяўляюцца дыспансэрамі з мэтай прафілактыкі і своечасовага лячэння захворванняў.

  • Д. насельніцтва.

дыспетчар, , м.

Работнік, які рэгулюе з аднаго цэнтральнага пункта рух транспарту, ход работы прадпрыемства і пад.

  • Д. аўтамабільнай базы.

|| прым. дыспетчарскі, .

  • Д. пункт.
  • Цэнтральная дыспетчарская (наз.).

дыспетчарызацыя, , ж.

Цэнтралізацыя аператыўнага кантролю і кіравання вытворчымі і іншымі працэсамі пры дапамозе тэхнічных сродкаў сувязі, сігналізацыі, тэлемеханікі і аўтаматыкі.

дысплей, , м. (спец.).

Устройства візуальнага адлюстравання інфармацыі (у выглядзе тэкстаў, табліц, чарцяжоў і інш.) на экране, атрыманай ад ЭВМ.

|| прым. дысплейны, .

дыспрапорцыя, , ж.

Неадпаведнасць паміж часткамі цэлага, адсутнасць прапорцыі.

  • Д. ў тэмпах развіцця розных галін народнай гаспадаркі.

|| прым. дыспрапарцыянальны, .