Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бяз’я́дзерны, ✂.

  1. У якім адсутнічае ядзерная зброя.

    • Бяз’ядзерная дзяржава.
  2. У якім адсутнічае ядро.

    • Бяз’ядзерныя клеткі.

бяле́цца, ✂; незак. (разм.).

Тое, што і бялець (у 2 знач.).

бяле́ць, ✂; незак.

  1. Станавіцца белым.

    • Бялеюць скроні.
    • Б. ад страху.
  2. Віднецца (пра што-н. белае).

    • У далечыні бялелі будынкі.

|| зак. пабялець, ✂.

бялёк, ✂, м.

Дзіцяня цюленя.

|| прым. бяльковы, ✂.

бялі́зна, ✂, ж., зб.

Нацельнае адзенне з тканіны пераважна светлых колераў, а таксама вырабы з такой тканіны.

  • Перамяніць бялізну.
  • Пасцельная бялізна.

|| прым. бялізнавы, ✂.

  • Бялізнавая тканіна.

бялі́лы, ✂.

  1. Белая мінеральная фарба.

    • Цынкавыя б.
  2. Белае фарбавальнае рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў тэатральным грыме, касметыцы.

бялі́ць, ✂; незак.

  1. Пакрываць вапнай, мелам.

    • Б. печ.
  2. Дасягаць белізны чаго-н. шляхам спецыяльнай апрацоўкі.

    • Б. палотны на сонцы.
  3. Пакрываць твар бяліламі (у 2 знач.).

  4. Знімаць шкуру з забітай жывёліны.

    • Б. авечку.

|| зак. выбеліць, ✂, набяліць, ✂ і пабяліць, ✂.

|| наз. пабелка, ✂.

|| звар. бяліцца, ✂.

|| наз. бяленне, ✂.

|| прым. бялільны, ✂.

бяло́к​1, ✂, м.

Складанае арганічнае рэчыва, найбольш важная састаўная частка жывёльных і раслінных арганізмаў.

|| прым. бялковы, ✂.

бяло́к​2, ✂, м.

  1. Празрыстая частка птушынага яйца, якая акружае жаўток.

  2. Непразрыстая белая абалонка вока.

|| прым. бялковы, ✂ і бялочны, ✂.

бялу́га, ✂, ж.

Каштоўная прамысловая рыба сямейства асятровых.

|| прым. белужыны, ✂.

  • Белужыная ікра.