Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

духан, ✂, м.

Невялікі шынок (на Каўказе, на Блізкім Усходзе).

духаншчык, ✂, м.

Гаспадар духана.

|| ж. духаншчыца, ✂.

духата, ✂, ж.

Душнае, нясвежае паветра.

  • У пакоі страшэнная д.
  • У тайзе стаяла д.

духі, ✂.

Спіртавы раствор пахучых рэчываў, што ўжываецца як парфумерны сродак.

  • У пакоі адчуўся ледзь улоўны пах тонкіх духоў.

духмяны, ✂.

Як: прыемна пахне.

  • Духмянае сена.

|| наз. духмянасць, ✂.

духоўка, ✂, ж.

Жалезная скрынка ў кухоннай пліце, якая моцна награваецца і служыць для прыгатавання ў ёй яды.

  • Спячы пірог у духоўцы.

|| прым. духовачны, ✂.

духоўнасць, ✂, ж.

Духоўная, інтэлектуальная сутнасць чалавека, супрацьлеглая яго фізічнай, цялеснай сутнасці.

духоўнік, ✂, м.

Свяшчэннік, які прымае споведзь ад каго-н.

духоўны, ✂.

  1. Які адносіцца да разумовай дзейнасці, да галіны духу (у 1 знач.).

    • Рост духоўных інтарэсаў.
    • Духоўная блізасць.
  2. Царкоўны, які адносіцца да духавенства.

    • Духоўная асоба.
    • Духоўнае званне.

○

  • Духоўны айцец (уст.) — свяшчэннік, які спавядае.

душ, ✂, м.

  1. Прыстасаванне для аблівання цела струменьчыкамі вады.

    • Мыцца пад душам.
  2. Сама працэдура аблівання з душа.

    • Ён яшчэ не прыняў душу.

|| прым. душавы, ✂.

  • Д. павільён.