Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гуслі, .

Мнагаструнны шчыпковы музычны інструмент славянскіх народаў.

|| прым. гусельны, .

гусляр, , м.

Музыкант, які іграе на гуслях, а таксама спявак, што акампаніруе сабе на гуслях.

|| прым. гуслярны, .

гуснуць, ; незак. (разм.).

Станавіцца больш густым (у 2 знач.), гусцець.

  • Варэнне гусне.

густ, , м.

  1. Адчуванне, разуменне прыгожага.

    • Апранацца з густам.
  2. Схільнасць да чаго-н.

    • У розных людзей розны густы.
    • Гэта мне па густу (падабаецца).
  3. Стыль, манера.

    • Зрабіць падарунак на свой г.

|| прым. густавы, .

густа... і густа-...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. з густым (у 1 і 2 знач.), напр. густавалосы, густалісты, густанаселены;
  2. густы (у 1 і 2 знач.), напр. густацёрты, густацякучы, густа-зялёны.

густаўшчына, , ж. (разм. неадабр.).

Ацэнка якіх-н. з’яў толькі з пункту гледжання свайго суб’ектыўнага густу (у 2 знач.).

густоўны, .

З густам.

  • Г. гарнітур.

густы, .

  1. Такі, што складаецца з мноства аднародных прадметаў, размешчаных блізка адзін ля аднаго.

    • Г. бярэзнік.
    • Густое жыта.
    • Буракі растуць густа (прысл.).
  2. Не вадкі, з аслабленай цякучасцю, насычаны.

    • Густая смятана.
  3. Шчыльны, малапранікальны для зроку, святла.

    • Г. туман.
    • Густыя воблакі.
  4. Пра голас: паўнагучны.

    • Г. бас (нізкі).

|| наз. густата, і гушчыня, .

гусцець, ; незак.

Рабіцца густым або больш густым (у 1, 2 і 3 знач.).

  • Лес гусцее.
  • Туман гусцее.
  • Варэнне гусцее.

|| зак. загусцець, і пагусцець, .

гусці, ; незак.

  1. Утвараць працяжны аднатонны гук.

    • Вецер гудзе ў коміне.
    • Гудзе матор.
    • У вушах гуло (пра шум у вушах; безас.).
  2. Бесперапынна ныць ад болю, стомленасці.

    • Рукі аж гудуць.

|| зак. прагусці, .

|| наз. гудзенне, .