Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гуртаўшчык, ✂, м.

Той, хто суправаджае, гоніць гурт (у 2 знач.).

|| прым. гуртаўшчыцкі, ✂.

гуртковец, ✂, м. (разм.).

Удзельнік гуртка (у 2 знач.).

гурткоўшчына, ✂, ж. (неадабр.).

Дзейнасць, абмежаваная вузкімі інтарэсамі якога-н. гуртка, групы людзей.

гурток, ✂, м.

  1. гл. гурт.

  2. Група людзей з агульнымі інтарэсамі, якія аб’ядналіся для сумеснай дзейнасці, сумесных заняткаў.

    • Драматычны г.

|| прым. гуртковы, ✂.

гурчаць, ✂; незак.

Раўнамерна, прыглушана гудзець (пра матор, ваду і пад.).

  • Пад акном гурчаў трактар.

|| наз. гурчанне, ✂.

гурыя, ✂, ж.

Ва ўсходняй міфалогіі: райская дзева, вечна юная прыгажуня, якая цешыць праведнікаў, што туды трапілі.

гусак, ✂, м.

Самец гусі.

гусар, ✂, м.

У царскай і некаторых іншаземных арміях: ваенны з часцей лёгкай кавалерыі, якія насілі форму венгерскага ўзору.

|| прым. гусарскі, ✂.

гусегадоўля, ✂, ж.

Развядзенне гусей.

гусеніца, ✂, ж.

Шырокі металічны ланцуг, які надзяваецца на колы трактара, танка для лепшай праходнасці.

|| прым. гусенічны, ✂.