Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гуманітарны, ✂.

  1. Звернуты да асобы чалавека, да яго правоў і інтарэсаў.

    • Гуманітарныя праблемы.
  2. Аб навуках: які звязаны з вывучэннем грамадства, культуры і гісторыі народа ў адрозненне ад прыродазнаўчых і тэхнічных навук.

    • Гуманітарная адукацыя.

|| наз. гуманітарнасць, ✂.

гуманітарый, ✂, м. (кніжн.).

Спецыяліст па гуманітарных навуках.

гуманны, ✂.

Чалавекалюбівы, дабрачынны, прасякнуты павагай да людзей.

  • Гуманныя мэты.

|| наз. гуманнасць, ✂.

гумар, ✂, м.

  1. Дабрадушна-жартаўлівыя адносіны да чаго-н.

    • Валодаць гумарам.
    • Пачуццё гумару.
  2. У мастацтве: паказ якой-н. з’явы ў смешным, камічным выглядзе, калі пры гэтым знешне камічная трактоўка спалучаецца з унутранай сур’ёзнасцю.

    • Аддзел сатыры і гумару ў газеце.

|| прым. гумарыстычны, ✂.

гумарыст, ✂, м.

  1. Аўтар або выканаўца гумарыстычных твораў.

  2. Чалавек, які валодае пачуццём гумару (у 1 знач.).

|| ж. гумарыстка, ✂.

|| прым. гумарысцкі, ✂.

гумарыстыка, ✂, ж.

  1. Сукупнасць гумарыстычных мастацкіх твораў.

  2. Нешта смешнае, камічнае (разм.).

|| прым. гумарыстычны, ✂.

  • Гумарыстычныя апавяданні.
  • Г. часопіс.

гумарэска, ✂, ж.

Невялікі літаратурна-мастацкі або музычны твор гумарыстычнага характару.

гумка, ✂, ж.

  1. Кавалачак гумы для сцірання напісанага, сцірка.

  2. Прагумаваная тасьма, а таксама шнур з гумавымі ніткамі.

|| прым. гумкавы, ✂.

гумнішча, ✂, н. (разм.).

Месца, на якім было гумно.

гумно, ✂, н.

Вялікая халодная будыніна для складвання і абмалоту зжатага збожжа, а таксама пляцоўка перад гэтай будынінай.

|| прым. гуменны, ✂.