Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тытулаваць, ✂; зак. і незак.

Назваць (называць) у адпаведнасці з тытулам ​1, званнем, чынам.

тытулярны, ✂:

  • тытулярны саветнік — у царскай Расіі: грамадзянскі чын 9 класа.

тытунекурэнне, ✂, н. (спец.).

Прывычка курыць тытунь.

тытунёва-...

Першая частка складаных слоў са знач. тытунёвы (у 2 знач.), з тытунёвым адценнем, напр. тытунёва-жоўты, тытунёва-зялёны.

тытунёвы, ✂.

  1. гл. тытунь.

  2. Зеленавата-карычневы, колеру высушанага лісця тытуню.

тытунь, ✂ і тытун, ✂, м.

  1. Травяністая расліна сямейства паслёнавых, лісце якой багата нікацінам.

  2. Высушанае і дробна нарэзанае або расцёртае лісце гэтай расліны, ужыв. для курэння, нюхання.

|| памянш. тытунец, ✂.

|| прым. тытунёвы, ✂.

тытунявод, ✂, м.

Спецыяліст па тытуняводству.

тытуняводства, ✂, н.

Развядзенне тытуню (у 1 знач.) як галіна раслінаводства.

|| прым. тытуняводчы, ✂.

тыф, ✂, м.

Вострае інфекцыйнае захворванне, якое характарызуецца ліхаманкавым станам і расстройствам свядомасці.

  • Брушны т.
  • Зваротны т.
  • Сыпны т.

|| прым. тыфозны, ✂.

  • Т. хворы.

тыфлапедагогіка, ✂, ж.

Методыка навучання сляпых.

|| прым. тыфлапедагагічны, ✂.