Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тактык, , м.

Спецыяліст па тактыцы, знаток тактыкі.

тактыка, , ж.

  1. Майстэрства падрыхтоўкі і вядзення бою; спосабы і прыёмы вядзення бою.

    • Партызаны прытрымліваліся ў баю асобай тактыкі.
  2. перан. Сукупнасць сродкаў і прыёмаў для дасягнення мэты.

    • Тут яна змяніла тактыку сваіх паводзін.

|| прым. тактычны, .

так-сяк, прысл. (разм.).

  1. Нейкім чынам, з пэўнымі намаганнямі.

    • Так-сяк перабраліся на другі бераг рэчкі.
  2. у знач. вык. Абы-як; без асаблівага жадання.

    • На работу так-сяк, а на ежу мастак (прыказка).

так-такі, часц. (разм.).

Аднак, усё-такі, усё ж.

  • Так-такі і не дачакаліся мы яго.

талака, , ж. (разм.).

  1. Калектыўная дапамога пры выкананні сельскагаспадарчых работ.

    • Раней была пашырана форма ўзаемадапамогі — т.
  2. перан., зб. Бязладны натоўп людзей.

    • Студэнты валілі талакой з клуба.

талакно, , н.

Мука з ачышчанага падпражанага аўса і страва з такой мукі на малацэ і масле.

|| прым. талакняны, .

талакнянка, , ж.

Вечназялёная паўзучая расліна сямейства верасовых з бела-ружовымі і чырвонымі ягадамі.

талачыць, ; незак. (разм.).

  1. Выконваць якую-н. работу талакою (у 1 знач.).

  2. Таптаць, мясіць (пасевы, траву).

    • Т. пасевы.

|| зак. сталачыць, .

таленавіты, .

  1. Які мае талент (у 1 знач.).

    • Т. матэматык.
    • Таленавітая артыстка.
  2. Уласцівы таленту (у 2 знач.).

    • Таленавітае выкананне твора.

|| наз. таленавітасць, .

талент, , м.

  1. Надзвычайныя прыродныя здольнасці.

    • Пісьменніцкі т.
  2. Чалавек з вялікімі здольнасцямі.

    • Маладыя таленты.