Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кроватачыць, ; незак.

Выдзяляць кроў.

  • Рана пачала к.

кровацячэнне, , н.

Выцяканне крыві з крывяносных сасудаў.

  • К. з вены.

кроіць, ; незак.

  1. Разразаць (матэрыю, футра і пад.) на кавалкі пэўнай велічыні, выразаць па мерцы часткі чаго-н.

    • К. сукно.
    • К. боты.
    • К. халат.
  2. Адразаць часткі ад цэлага або разразаць на кавалкі чым-н. вострым.

    • К. хлеб.
    • К. лыка.
  3. перан. Прыносіць каму-н. душэўны боль (разм.).

    • К. сэрца.

|| зак. выкраіць, і скроіць, .

|| наз. кройка, .

  • Курсы кройкі і шыцця адзення.

|| наз. краенне, і крой, .

|| прым. кроільны, .

крой, , м.

  1. гл. кроіць.

  2. Фасон, пакрой (спец.).

    • Прамога крою касцюм.

крок, , м.

  1. Рух нагой пры хадзьбе, бегу, а таксама адлегласць ад нагі да нагі пры такім руху.

    • Ступіць на к. уперад.
    • Памераць крокамі пакой.
    • У калідоры чуліся гулкія крокі (гукі, што ўтвараюцца пры хадзьбе).
    • Адзін к. (зусім блізка).
    • За два ці тры крокі (вельмі блізка).
    • Горад усяго на сто крокаў.
    • Кроку не ступіць без каго-, чаго-н. (перан. не абысціся без чыёй-н. дапамогі).
    • На кожным кроку (усюды).
    • Не даваць кроку ступіць (перан. не даваць самастойна дзейнічаць).
    • Першы к. (перан. самы пачатковы перыяд якіх-н. дзеянняў або дзейнасці).
  2. звычайна мн. Тэмп руху пры хадзьбе.

    • Прыбавіць кроку (пайсці хутчэй).
    • Шпаркім крокам.
  3. перан. Дзеянне, учынак.

    • Рашучы к.
    • Няправільны к.
  4. перан. Этап у развіцці чаго-н.

    • К. у развіцці навукі.
    • Новы к. у асваенні касмічнай прасторы.

крокамер, , м.

  1. Прыбор для вымярэння пройдзенай адлегласці ў кроках.

  2. Прыбор для вымярэння кроку ў якім-н. устройстве.

|| прым. крокамерны, .

кроква, , ж.

Апора, аснова для страхі — два брусы, злучаныя верхнімі канцамі пад вуглом, а ніжнімі прымацаваныя да бэлек або да верхняга вянца падоўжных сцен.

|| прым. кроквенны, .

кроль, , м.

Стыль спартыўнага плавання, пры якім робяцца пераменныя грабкі паўсагнутымі рукамі.

  • Плысці кролем.

крона1, , ж.

Верхняя галіністая частка дрэва з яго лісцем.

  • Пад кронамі дубоў.

крона2, , ж.

Грашовая адзінка ў Чэхіі, Даніі, Нарвегіі, Швецыі і некаторых іншых краінах Заходняй Еўропы.