кроіць, ✂; незак.

  1. Разразаць (матэрыю, футра і пад.) на кавалкі пэўнай велічыні, выразаць па мерцы часткі чаго-н.

    • К. сукно.
    • К. боты.
    • К. халат.
  2. Адразаць часткі ад цэлага або разразаць на кавалкі чым-н. вострым.

    • К. хлеб.
    • К. лыка.
  3. перан. Прыносіць каму-н. душэўны боль (разм.).

    • К. сэрца.

|| зак. выкраіць, ✂ і скроіць, ✂.

|| наз. кройка, ✂.

  • Курсы кройкі і шыцця адзення.

|| наз. краенне, ✂ і крой, ✂.

|| прым. кроільны, ✂.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)