Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чысцёха, , м.; , ж., (разм.).

Пра таго, хто вельмі любіць чысціню і імкнецца да чысціні.

  • Жонка мая вялікая ч.

чысцік1, , м.

Травяністая расліна сямейства губакветных з кветкамі, сабранымі ў мяцёлкі і шурпата-валасістым сцяблом.

чысцік2, , м.

Марская птушка атрада чысцікавых, якая жыве на скалах па берагах паўночных мораў.

|| прым. чысцікавы, .

чысцілішча, , н.

Паводле вучэння каталіцкай царквы: месца, дзе душы нябожчыкаў ачышчаюцца ад грахоў, перш чым папасці ў рай.

|| прым. чысцілішчны, .

чысцільшчык, , м.

Работнік, які займаецца чысткай чаго-н.

  • Ч. дымаходаў.
  • Ч. ботаў.

|| ж. чысцільшчыца, .

чысціня, , ж.

Тое, што і чыстата.

чысціцца, ; незак.

Чысціць (у 1 знач.) сябе ці сваё адзенне, абутак.

|| зак. вычысціцца, і пачысціцца, .

|| наз. чышчанне, і чыстка, .

чысціць, ; незак.

  1. Рабіць чыстым, здымаючы гразь, пыл і пад. з паверхні чаго-н.

    • Ч. касцюм.
    • Ч. снег.
  2. Здымаць лупіны, скуру, луску і пад. (з гародніны, садавіны, рыбы і інш.; разм.).

    • Ч. бульбу.
    • Ч. рыбу.
  3. Вызваляць ад смецця, ад шкодных элементаў.

    • Ч. зубы.
    • Ч. сад.
  4. перан. Абкрадаць, рабаваць (разм.).

  5. перан. Лаяць каго-н., сварыцца на каго-н. (разм.).

|| зак. вычысціць, , ачысціць, і пачысціць, .

|| наз. чыстка, , чышчанне, і ачыстка, .

|| прым. чысцільны, .

чытабельны, (разм.).

Тое, што і чытэльны.

  • Ч. почырк.

|| наз. чытабельнасць, .

чытальнасць, , ж.

Пашыранасць, папулярнасць якога-н. твора сярод чытачоў.