Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

obsession [əbˈseʃn] n. (with)

1. неадчэ́пная/назо́йлівая ду́мка

2. апанта́насць

obsessive [əbˈsesɪv] adj. неадчэ́пны, назо́йлівы, усёпаглына́льны (пра думкі, ідэі, жаданні і да т.п.)

obsolescence [ˌɒbsəˈlesns] n. fml старэ́нне, знос (абсталявання);

planned/built-in obsoles cence запланава́ны мара́льны знос (абсталявання)

obsolete [ˈɒbsəli:t] adj. устарэ́лы, састарэ́лы, які́ больш не ўжыва́ецца;

an obsolete word устарэ́лае сло́ва;

become obsolete выхо́дзіць з ужы́тку/ужыва́ння

obstacle [ˈɒbstəkl] n. перашко́да;

overcome all the obstacles пераадо́льваць усе́ перашко́ды;

put obstacles in smb.’s way рабі́ць/ствара́ць перашко́ды каму́-н.

obstacle course [ˈɒbstəklkɔ:s] n. паласа́ перашко́д

obstetrician [ˌɒbstəˈtrɪʃn] n. акушэ́р

obstetrics [əbˈstetrɪks] n. акушэ́рства

obstinacy [ˈɒbstɪnəsi] n. упа́ртасць; незгаво́рлівасць

obstinate [ˈɒbstɪnət] adj.

1. упа́рты; незгаво́рлівы; які́ не прыслухо́ўваецца да до́казаў

2. які́ складана кантралява́ць; ад яко́га ця́жка пазба́віцца;

an obstinate stain пля́ма, яку́ю склада́на вы́весці