Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

E, e [i:] n. 5-я літара англійскага алфавіта

E1 [i:] n. mus. но́та «мі»

E2 [i:] n. акадэмі́чная адзна́ка «ўмо́ўна здавальня́юча»;

He got an E in/for French. Ён атрымаў «умоўна здавальняюча» па французскай мове.

E3 (пісьмовае скар. ад East;

Eastern) усхо́д; усхо́дні

each [i:tʃ] pron. ко́жны;

each other адзі́н аднаго́;

each and every усе́ без выключэ́ння, усе́ да аднаго́

eager [ˈi:gə] adj. :be eager ве́льмі хаце́ць, пра́гнуць;

Hе was eager to succeed. Ён прагнуў поспеху.

eagerly [ˈi:gəli] adv. з нецярпе́ннем, пра́гна

eagerness [ˈi:gənəs] n. нецярплі́васць; запа́л; ця́га

eagle [ˈi:gl] n. zool. аро́л

ear1 [ɪə] n.

1. ву́ха

2. слых;

have an ear for music мець до́бры музы́чны слых

be all ears слу́хаць ве́льмі ўва́жліва;

be up to one’s ears in work/debt/problems быць па ву́шы ў рабо́це/даўга́х/прабле́мах;

play by ear ігра́ць на слых;

turn a deaf ear (to smth./smb.) не звярта́ць ува́гі (на што-н./каго́-н.)