Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

M, m [em] n. 13-я літара англійскага алфавіта

M1 [em] (скар. ад motorway) BrE аўтастра́да;

on the M3 на аўтастра́дзе M3

m1 пісьмовае скар. ад:

1. metre метр

2. mile мі́ля

3. million мільён

4. married жана́ты; заму́жняя

5. medium сярэ́дні

6. male/mas culine мужчы́нскі

7. minute хвілі́на

MA [ˌemˈeɪ] n. (скар. ад Master of Arts) магі́стр гуманіта́рных наву́к;

an MA in philosophy магі́стр філасо́фіі;

John Clark, MA Джон Кларк, магі́стр гуманіта́рных наву́к

ma [mɑ:] n. infml ма́ці

ma’am [mæm] n. AmE (ветлівая форма звароту да жанчыны);

May I help you, ma’am? Дазвольце дапамагчы вам, спадарыня.

macabre [məˈkɑ:brə] adj. незвыча́йны і жу́дасны (звыч. звязаны са смерцю або няшчасным выпадкам і да т.п.)

macaroni [ˌmækəˈrəʊni] n. макаро́на

machine1 [məˈʃi:n] n.

1. машы́на, механі́зм;

a sewing/washing machine шве́йная/пра́льная машы́на;

a vending machine аўтама́т (па продажы чаго-н.)

2. infml апара́т; арганіза́цыя; сістэ́ма;

party machine парты́йны апара́т

3. infml ро́бат, машы́на (пра чалавека)

machine2 [məˈʃi:n] v. апрацо́ўваць на станку́; шыць