B, b [bi:] n. 2-я літара англійскага алфавіта
B1 [bi:] n. mus. но́та «сі»
B2 [bi:] n. адзна́ка «до́бра»;
She got (a) B in/for geography. Яна атрымала «добра» па геаграфіі.
b. (пісьмовае скар. ад born) нарадзі́ўся; нарадзі́лася;
Emily Dickinson, b. 1830. Эмілі Дыкінсан, нар. 1830.
BA [ˌbi:ˈeɪ] n. (скар. ад Bachelor of Arts) бакала́ўр гуманіта́рных наву́к
baa1 [bɑ:] n. бляя́нне (авечак, ягнят)
baa2 [bɑ:] v. бляя́ць (пра авечак, ягнят)
baba [ˈbɑ:bɑ:] n. ро́мавая ба́ба
babble1 [ˈbæbl] n.
1. балбата́нне, балбатня́;
I can’t stand the babble of my neighbours. Я цярпець не магу балбатню маіх суседзяў.
2. лапата́нне
babble2 [ˈbæbl] v.
1. балбата́ць
2. лапата́ць
3. цурча́ць, цурчэ́ць (пра ваду)