Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

BA [ˌbi:ˈeɪ] n. (скар. ад Bachelor of Arts) бакала́ўр гуманіта́рных наву́к

baa1 [bɑ:] n. бляя́нне (авечак, ягнят)

baa2 [bɑ:] v. бляя́ць (пра авечак, ягнят)

baba [ˈbɑ:bɑ:] n. ро́мавая ба́ба

babble1 [ˈbæbl] n.

1. балбата́нне, балбатня́;

I can’t stand the babble of my neighbours. Я цярпець не магу балбатню маіх суседзяў.

2. лапата́нне

babble2 [ˈbæbl] v.

1. балбата́ць

2. лапата́ць

3. цурча́ць, цурчэ́ць (пра ваду)

babbler [ˈbæblə] n. балбату́н; балбату́ха; лапату́н; лапату́ха; марнасло́ў

babe [beɪb] n.

1. dated дзіця́, дзіцё, немаўля́

2.slang бэ́йбі (у звароце да дзяўчыны)

3. infml красу́ня

babes in the wood даве́рлівыя лю́дзі, наі́ўныя лю́дзі

babel [ˈbeɪbl] n. fml неразбяры́ха; шум; гам;

What a babel! Якая неразбярыха!

the tower of Babel вавіло́нская ве́жа; вавіло́нскае стоўпатварэ́нне

baboon [bəˈbu:n] n. zool. бабуі́н, павія́н