Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

F, f [ef] n. 6-я літара англійскага алфавіта

F1 [ef] n. mus. но́та «фа»

F2 [ef] (скар. ад Fahrenheit) Фарэнге́йт;

Water boils at 212°F. Вада закіпае пры 212° па Фарэнгейту.

FA [ˌefˈeɪ] n. the FA (скар. ад Football Association) Асацыя́цыя футбо́лу (у Англіі і Уэльсе)

fab [fæb] adj. BrE, infml цудо́ўны; ашаламля́льны, кла́сны; ка́зачны

fable [ˈfeɪbl] n.

1. ба́йка;

Aesop’s fables ба́йкі Эзо́па

2. не́быль, небылі́ца; ка́зка

3. леге́нда, міф

fabled [ˈfeɪbld] adj. lit. легенда́рны; міфі́чны

fabric [ˈfæbrɪk] n.

1. ткані́на, матэ́рыя;

woolen/silk/cotton fabrics шарсцяны́я/шаўко́выя/баваўня́ныя ткані́ны

2. структу́ра, будо́ва (так сама перан.);

the fabric of society структу́ра грама́дства

fabricate [ˈfæbrɪkeɪt] v.

1. выдумля́ць, выду́мваць

2. фабрыкава́ць, падро́бліваць, падрабля́ць;

The evidence was totally fabricated. Паказанні сведак былі поўнасцю сфабрыкаваны.

3. вырабля́ць

fabrication [ˌfæbrɪˈkeɪʃn] n.

1. вы́думка;

His story was a complete fabrication from start to finish. Яго гісторыя была абсалютнай выдумкай з пачатку і да канца.

2. фабрыка́цыя, падро́бка