Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

H, h [eɪtʃ] n. 8-я літара англійскага алфавіта

ha1 [hɑ:] interj. а!; ха!; ага́! (перадае здзіўленне, здагадку, радасць, гнеў, абурэнне і да т.п.);

Ha! I knew he was kidding me. Ага! Я так і ведаў, што ён разыгрываў мяне.

ha2 (пісьмовае скар. ад hectare) га (гектар)

haberdasher [ˈhæbədæʃə] n.

1. BrE, dated галантарэ́йшчык, гандля́р галантарэ́йнымі тава́рамі;

haberdasher’s (pl. haberdashers) галантарэ́я, галантарэ́йны магазі́н

2. AmE гандля́р мужчы́нскім адзе́ннем

haberdashery [ˌhæbəˈdæʃəri] n.

1. BrE, dated начы́нне для шыцця́ (іголкі, шпількі, гузікі і да т.п.)

2. AmE, dated мужчы́нскае адзе́нне

3. галантарэ́я, галантарэ́йны магазі́н

habit1 [ˈhæbɪt] n.

1. звы́чка; звы́чай;

get into the habit прывыка́ць, прызвыча́йвацца;

make a habit мець звы́чку;

get out of the habit адвыка́ць;

break the habit пазба́віцца (ад) звы́чкі;

I am not in the habit of getting acquainted in the street. Я звычайна не знаёмлюся на вуліцы;

Don’t let it become a habit. Не дазваляй, каб гэта стала звычкай.

2. склад, нату́ра, хара́ктар; прыхі́льнасць;

do smth. out of habit рабі́ць не́шта па прывы́чцы, механі́чна;

a creature of habit чалаве́к, які́ дзейнічае зго́дна са звы́клым пара́дкам

3. прывы́чка да нарко́тыкаў, цыгарэ́т, алкаго́лю;

kick the habit адвы́кнуць ад нарко́тыкаў, цыгарэт і да т.п.

habit2 [ˈhæbɪt] n. мана́ская ра́са;

take the habit пастры́гчыся ў мана́хі

habitable [ˈhæbɪtəbl] adj. прыго́дны/прыда́тны для жылля́; жылы́;

the habitable earth жылы́я/засе́леныя раёны зямно́га ша́ра

habitat [ˈhæbɪtæt] n. biol. тэрыто́рыя распаўсю́джання, арэа́л знахо́джання (расліны або жывёлы)

habitation [ˌhæbɪˈteɪʃn] n.

1. пражыва́нне, жыха́рства;

The house is unfit for habitation. Дом не прыгодны для жылля.

2. fml жыллё, жытло́