Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

bias [ˈbaɪəs] n.

1. прадузя́тыя адно́сіны; дыскрыміна́цыя

2. тэндэ́нцыя; ухі́л

biased [ˈbaɪəst] adj.

1. тэндэнцы́йны; прадузя́ты; прыхі́льны;

a biased opinion неаб’екты́ўны по́гляд

2. : The school is biased towards music. (Гэта) школа з музычным ухілам.

biathlon [baɪˈæθlən] п. sport біятло́н

bible [ˈbaɪbl] n. the Bible Бі́блія

biblical [ˈbɪblɪkl] adj. бібле́йскі;

biblical scenes бібле́йскія сцэ́ны

bibliographer [ˌbɪbliˈɒgrəfə] n. бібліёграф

bibliographical [ˌbɪbliəˈgræfɪkl] n. бібліяграфі́чны

bibliography [ˌbɪbliˈɒgrəfi] n. бібліягра́фія, бібліяграфі́чны даве́днік

bibliophile [ˈbɪblɪəfaɪl] n. fml бібліяфі́л; кнігалю́б

bicameral [ˌbaɪˈkæmərəl] adj. двухпала́тны (парламент)