Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

each [i:tʃ] pron. ко́жны;

each other адзі́н аднаго́;

each and every усе́ без выключэ́ння, усе́ да аднаго́

eager [ˈi:gə] adj. :be eager ве́льмі хаце́ць, пра́гнуць;

Hе was eager to succeed. Ён прагнуў поспеху.

eagerly [ˈi:gəli] adv. з нецярпе́ннем, пра́гна

eagerness [ˈi:gənəs] n. нецярплі́васць; запа́л; ця́га

eagle [ˈi:gl] n. zool. аро́л

ear1 [ɪə] n.

1. ву́ха

2. слых;

have an ear for music мець до́бры музы́чны слых

be all ears слу́хаць ве́льмі ўва́жліва;

be up to one’s ears in work/debt/problems быць па ву́шы ў рабо́це/даўга́х/прабле́мах;

play by ear ігра́ць на слых;

turn a deaf ear (to smth./smb.) не звярта́ць ува́гі (на што-н./каго́-н.)

ear2 [ɪə] n. ко́лас;

an ear corn ката́х кукуру́зы, пача́так кукуру́зы

earache [ˈɪəreɪk] n. вушны́ боль;

I’m having (an) earache. У мяне баляць вушы.

eardrum [ˈɪədrʌm] n. бараба́нная перапо́нка

earl [ɜ:l] n. граф (тытул у Вялікабрытаніі)