Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ease1 [i:z] n.

1. лёгкасць, натура́льнасць

2. спако́й

3. mil. At ease! Вольна!

be/feel ill at ease адчува́ць сябе́ няёмка; саро́мецца

ease2 [i:z] v.

1. аблягча́ць; супако́йваць; суніма́ць боль, трыво́гу

2. аслабля́ць;

ease (international) tension аслабля́ць (міжнаро́днае) напру́жанне

easel [ˈi:zl] n. мальбе́рт

easily [ˈi:zəli] adv.

1. лёгка

2. несумне́нна, безумо́ўна

east1 [i:st] n. усхо́д;

the Far/Middle East Далёкі/Блі́зкі Усхо́д

East or West home is best ≅ у гасця́х до́бра, а до́ма лепш; до́бра гасцява́ці, а ле́пей у ро́днай ха́це

east2 [i:st] adj. усхо́дні;

an east wind усхо́дні ве́цер;

the east coast усхо́дняе ўзбярэ́жжа

east3 [i:st] adv. на ўсход; на ўсхо́дзе

eastbound [ˈi:stbaʊnd] adj. які́ накіроўваецца або́ вядзе́ на ўсход;

eastbound traffic рух тра́нспарту на ўсход

Easter [ˈi:stə] n. Вялі́кдзень;

at Easter на Вялі́кдзень;

an Easter egg веліко́днае я́йка

eastern [ˈi:stən] adj. усхо́дні;

Eastern Europe Усхо́дняя Еўро́па