Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

OD [ˌəʊˈdi:] (скар. ад overdose) infml перадазіро́ўка, смяро́тная до́за нарко́тыку

odd [ɒd] adj.

1. дзі́ўны, незвыча́йны, эксцэнтры́чны;

Mark had always been odd, but not to this extent… Марк заўсёды быў дзіва ком, але ж не да такой ступені…;

It is very odd. Гэта вельмі дзіўна.

2. выпадко́вы, нерэгуля́рны;

the odd mistake выпадко́вая памы́лка;

odd jobs выпадко́вая пра́ца, выпадко́выя даручэ́нні

3. няпа́рны;

an odd glove няпа́рная пальча́тка;

I was wearing odd socks. Я быў у розных шкарпэтках.

4. няцо́тны;

odd numbers няцо́тныя лі́чбы

5. крыху́ бо́льшы; дадатко́вы;

three hundred odd тры́ста з лі́шкам/з лі́шнім;

She is 60 odd. Ёй за шэсцьдзясят.

oddity [ˈɒdəti] n.

1. дзіва́к; дзіва́чка

2. дзі́ўнасць, незвыча́йнасць; незразуме́ласць

oddly [ˈɒdli] adv. дзі́ўна;

behave oddly дзі́ўна паво́дзіць сябе́;

oddly enough як (гэ́та) ні дзі́ўна

oddments [ˈɒdmənts] n.

1. рэ́шткі, абрэ́зкі (тканіны, дошкі і да т. п.)

2. разро́зненыя прадме́ты

odds [ɒdz] n.

1. ша́нсы, вераго́днасць, магчы́масць;

the odds are (that) больш пэ́ўна (што)

2. перава́га;

The odds were in our favour. Перавага была на нашым баку;

The odds are against us. Абставіны не на нашу карысць.

3. ця́жкасці, склада́насці;

against all (the) odds нягле́дзячы ні на што

4. ста́ўкі;

long odds няро́ўныя ша́нсы;

short odds ама́ль што ро́ўныя ша́нсы;

The odds on this horse are 10 to 1. Стаўкі на гэтага каня дзесяць супраць аднаго.

5. рознагало́ссе

be at odds with smb. мець рознагало́ссі з кім-н., не ла́дзіць з кім-н.;

it makes no odds infml нява́жна, усё ро́ўна, не ма́е значэ́ння

odds-on [ˌɒdzˈɒn] adj. вераго́дны, несумне́нны;

the odds-on favourite гало́ўны прэтэндэ́нт на перамо́гу/першынство́, фавары́т

odds and ends [ˌɒdzəndˈendz] n. infml дро́бязі; аста́ткі; хлам; уся́кая ўся́чына

odd-job man [ˌɒdˈdʒɒbmæn] n. рознарабо́чы; рознарабо́чая; чалаве́к, які́ выконвае выпадко́вую пра́цу

ode [əʊd] n. lit. о́да