Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ombudsman [ˈɒmbʊdzmən] n. (pl. -men) о́мбудсмен (службовая асоба, якая ажыццяўляе кантроль за дзейнасцю ўрадавых органаў)

ombudsmen [ˈɒmbʊdzmən] pl.ombudsman

omega [ˈəʊmɪgə] n. аме́га (апошняя літара грэчаскага алфавіта)

omelette [ˈɒmlət] n. амле́т

you can’t make an omelette without breaking eggs ≅ лес сяку́ць – трэ́скі ляця́ць

omen [ˈəʊmən] n. прыме́та, знак;

a good/bad omen до́брая/дрэ́нная прыме́та

ominous [ˈɒmɪnəs] adj. злаве́сны, пагража́льны, пагро́злівы;

These clouds look ominous. Гэтыя хмары нічога добрага не прадвяшчаюць.

omission [əˈmɪʃn] n.

1. про́пуск

2. про́мах, хі́ба, недагля́д, нядба́йнасць

omit [əˈmɪt] v. fml

1. прапуска́ць, не ўключа́ць;

omit details прапуска́ць падрабя́знасці

2. упуска́ць;

I omitted to tell her. Я зусім забыўся сказаць ёй.

omnibus [ˈɒmnɪbəs] n.

1. збо́рнік, аднато́мнік

2. dated о́мнібус; аўто́бус

omnipotent [ɒmˈnɪpətənt] adj. fml усёмагу́тны;

the omnipotent God Бог усёмагу́тны