Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

э́тыка

(лац. ethica, ад гр. ethikos = звязаны са звычаямі)

1) вучэнне аб маралі як адна з форм ідэалогіі;

2) нормы паводзін чалавека ў грамадстве, мараль пэўнай грамадскай або прафесійнай групы (напр. спартыўная э., урачэбная э.).

этыке́т

(фр. étiquette)

прыняты парадак паводзін чалавека ў якім-н. асяроддзі, у грамадстве (напр. дыпламатычны э., захоўваць э.).

этыке́тка

(фр. étiquette)

ярлык, наклейка на чым-н. (на тавары, упакоўцы, экспанаце і г. д.) з абазначэннем назвы, гатунку, цаны і інш.

эты́чны

(гр. ethikos)

які адпавядае правілам этыкі, нормам паводзін (напр. э-ае выхаванне).