Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

этало́н

(фр. étalon)

1) дакладны ўзор устаноўленай адзінкі вымярэння (напр. э. вагі, э. метра);

2) перан. узор, стандарт для параўнання з чым-н. (напр. э. прыстойнасці).

эта́п

(фр. étape)

1) момант, стадыя ў развіцці якога-н. працэсу (напр. э. будаўніцтва);

2) асобная частка шляху, дыстанцыі ў спартыўных спаборніцтвах (напр. э. велагонкі);

3) прыпынак на шляху руху (войск, арыштантаў).

этаты́зм

(фр. étatisme, ад état = дзяржава)

1) напрамак палітычнай думкі, які разглядае дзяржаву як вышэйшы вынік і мэту грамадскага развіцця;

2) палітыка актыўнага ўдзелу дзяржавы ў эканамічным жыцці грамадства.

этаты́ст

(фр. étatiste, ад état = дзяржава)

прыхільнік этатызму.