Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эстака́да

(фр. estacade, ад îm. steccata = загарода)

надземнае збудаванне маставога тыпу ў месцы перасячэння шляхоў для пропуску транспарту, пешаходаў, пракладвання інжынерных камунікацый і інш.

эста́мп

(фр. estampé)

адбітак мастацкага відарыса з друкарскай формы, выкананай мастаком або майстрам-гравёрам.

эстафе́та

(фр. estafette < îm. stafetta, ад staffa = стрэмя)

спаборніцтва спартыўных каманд па бегу ці плаванню са зменай удзельнікаў на дыстанцыі і перадачай умоўнага прадмета, а таксама прадмет, які перадаецца на такім спаборніцтве.

эстра́да

(фр. estrade, ад ісп. estrado = памост)

1) пляцоўка для канцэртных выступленняў (напр. адкрытая э.);

2) від выканаўчага мастацтва, які ўключае малыя формы драматургіі, вакальнага мастацтва, музыкі, харэаграфіі і г. д.

эстэ́т

(фр. esthéte, ад гр. aisthetes = які ўспрымае, адчувае)

1) прыхільнік усяго прыгожага, вытанчанага;

2) чалавек, які больш цэніць у мастацтве форму, чым змест.

эстэ́тыка

(гр. aisthetikos = які адносіцца да пачуццёвага ўспрымання)

1) навука аб прыгожым, аб ідэйнай сутнасці і формах прыгожага ў мастацкай творчасці, у прыродзе і ў жыцці;

2) прыгажосць, мастацкасць чаго-н. (напр. э. архітэктуры, э. адзення).