Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эскала́тар

(англ. escalator, ад лац. scala = лесвіца)

прыстасаванне ў выглядзе рухомай лесвіцы з прыступкамі для пад’ёму і спуску людзей або грузаў на розныя ўзроўні (напр. э. метрапалітэна, э. судна).

эскала́цыя

(англ. escalation)

паступовае ўзмацненне, пашырэнне, нарошчванне чаго-н. (напр. э. ваенных дзеянняў, э. агрэсіі).

эскапа́да

(фр. escapade, ад іт. scappata)

экстравагантная выхадка, выпад.

эскапі́зм

(англ. escapism, ад escape = бегчы, ратавацца)

імкненне адысці ад рэальнага жыцця, ад жыццёвых праблем у свет ілюзій, фантазій.

эскапі́ст

(англ. escapist, ад escape = бегчы, ратавацца)

той, хто прытрымліваецца эскапізму.

эскартава́ць

(фр. escorter)

суправаджаць каго-н., што-н. у якасці эскорту.

эскі́з

(фр. esquisse)

1) папярэдні накід малюнка, карціны; накід, план літаратурнага або музычнага твора;

2) малюнак, па якім ствараецца дэкарацыя, тэатральны касцюм і інш.

эско́рт

(фр. escorte. ад іт. scorta)

1) канвой, ахова, суправаджэнне каго-н. (напр. ганаровы э., э. матацыклістаў);

2) група ваенных суднаў, прызначаная для аховы транспартных суднаў пры марскім пераходзе.