Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

хаке́й

(англ. hockey)

спартыўная камандная гульня з клюшкамі і шайбай на лёдзе або з мячом на траве.

ха́кер

(англ. hacker)

камп’ютэрны хуліган, які пранікае ў чужыя інфармацыйныя сістэмы з мэтай забавы або для атрымання сакрэтных звестак, увядзення ілжывых дадзеных і г. д.

ха́кі

(інд. khaki = колер гразі, ад перс. khak = зямля, гразь)

1) шаравата-зялёны колер (напр. гімнасцёрка колеру хакі);

2) тканіна шаравата-зялёнага колеру і форменнае адзенне з яе (напр. быць апранутым у хакі).

ха́кінг

(англ. hacking)

узломванне камп’ютэрных кодаў з мэтай счытвання закрытай інфармацыі.