Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

хі́лер

(англ. healer = лекар)

лекар, які лечыць біятокамі, малітвамі, замовамі, а таксама аперацыямі без хірургічных інструментаў (параўн. экстрасэнс).

хіме́ра

(лац. chimaera, ад гр. Chimaira = агнядышная пачвара з ільвінай галавой, казліным тулавам і хвастом дракона)

перан. неажыццявімая мара, нездзяйсняльная фантазія.

хі́нтэрланд

(ням. Hinterland, ад hinter = за, ззаду + Land = краіна)

раён, які прылягае да прамысловага, гандлёвага цэнтра, порта і г. д.

хі́пі

(англ. hippie, ад hip = маркота, туга)

1) групы моладзі ў некаторых краінах, якія адмаўляюць існуючыя маральныя асновы, грамадскія нормы паводзін і вядуць валацужніцкае жыццё;

2) перан. чалавек, які паводзіць сябе экстравагантна, знарок неахайна і прэтэнцыёзна апранаецца.

хіп-хо́п

(англ. hip hop, ад hip = ура + hop = скачок)

музычны стыль эстраднай музыкі з дынамічнай танцавальнай мелодыяй.

хірама́нтыя

(п.-лац. chiromantia, ад гр. cheir = рука + manteia = варажба)

прадказанне будучага і вызначэнне характару чалавека па выразных лініях і бугарках на далонях рук.

хірато́нія

(гр. cheirotonia, ад heir = рука + teino = цягнуць)

пасвячэнне асоб духоўнага звання ў сан епіскапа, свяшчэнніка, дыякана (у праваслаўнай царкве).

хірургі́я

(лац. chirurgia, ад гр. cheir = рука + ergon = праца)

галіна медыцыны, якая вывучае аперацыйныя метады лячэння хвароб.

хіт

(англ. hit = удача, поспех)

модная песня, спектакль, кніга і г. д., якія маюць поспех.

хіт-пара́д

(англ. hit parade, ад hit = удача, поспех + раrade = паказ, парад)

спіс найбольш папулярных музычных твораў (звычайна эстрадных песень) і іх выканаўцаў, які фарміруецца на аснове апытання экспертаў або слухачоў і публікуецца сродкамі масавай інфармацыі.