Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

хо́бі

(англ. hobby)

захапленне чым-н., любімы занятак у вольны час.

хол

(англ. hall)

вялікае памяшканне, звычайна ў грамадскіх будынках, прызначанае для адпачынку, чакання (напр. х. кінатэатра, х. гасцініцы).

хо́лдынг

(англ. holding, ад hold = затрымліваць)

кампанія, якая сама не мае вытворчых прадпрыемстваў, а валодае акцыямі іншых кампаній.

хо́спіс

(англ. hospice, ад лац. hospitium = гасціннасць)

прытулак, багадзельня, спецыяльная клініка для безнадзейна хворых.

хо́стынг

(англ. hosting)

размяшчэнне за пэўную плату інфармацыі кліента на серверы.

хот-до́г

(англ. hot dog, ад hot = гарачы + dog = сабака)

гарачая сасіска, якая падаецца ў разрэзанай булцы з соусам або гарчыцай.